Адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі

1 верасня ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі "Наперад у мінулае".

Вучні 7 класа чыталі радкі з творчаў беларускіх аўтараў пра Радзіму.

Затым дырэктар установы адукацыі Таццяна Віктараўна Мельман і намеснік старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэту Галіна Аляксееўна Падвіцельская пад гукі музыкі перарэзалі чырвоную стужку.

У зале экскурсавод школьнага музея Вераніка Белаусава для гасцей правяла экскурсію па беларускай хатцы і пазнаёміла з экспанатамі.

Источник: http://kly-sh.rossoni.edu.by/main.aspx?guid=29383